Гра́нічы[1] (трансліт.: Hraničy, руск.: Граничи) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Граніцкага сельсавета Радашковіцкага раёна, у 1954—1973 гадах вёска ў складзе Сычавіцкага сельсавета, з 1973 года да 2013 года цэнтр Граніцкага сельсавета Маладзечанскага раёна[2].
Аграгарадок знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 50 км ад Мінска, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Уша[3].