wd wp Пошук:

Градзянскі сельсавет

Градзя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Градзянка.

Геаграфія

Градзянскі сельсавет размешчаны ў паўночнай частцы Асіповіцкага раёна і мяжуе з Лапіцкім, Ліпеньскім, Свіслацкім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, БагушэвіцкімБярэзінскага і ЛядскімЧэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 24 верасня 1926 года як Градзянкаўскі (Градзянскі) сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР з часткі скасаванага Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Градзянка атрымала статус рабочага пасёлка. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагарэльскага сельсавета[1].

13 лютага 2002 года ўтвораны зноў шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Каменіцкага (6 населеных пунктаў: вёскі Асавок, Казімірова, Каменічы, Прыцерпа, Цэзарова і Яноўка) і Пагарэльскага (5 населеных пунктаў: вёскі Амінавічы, Буда, Градзянец, Лазовае і Пагарэлае) сельсаветаў і вёскі Градзянка[2].

У 2002 годзе скасавана вёска Буда. 20 лістапада 2013 года ў склад Лапіцкага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і Пагарэлае[3], 28 лістапада 2017 года ў склад Свіслацкага сельсавета — вёска Прыцерпа[4].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1285 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга)
Катэгорыя·Градзянскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат