wd wp Пошук:

Лапіцкі сельсавет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лапіцкі сельсавет (значэнні). Ла́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лапічы.

Геаграфія

Лапіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і Пагарэлае[1].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (26 населеных пунктаў) — 3184 чалавекі[2], з іх 84,6 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,5 % — украінцы[3].

Цікавая інфармацыя

Самы вялікі сельсавет раёна[4].

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Саветы за работай Старшыня сельвыканкама мае як правы, так і абавязкі! №67(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Лапіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе