wd wp Пошук:

Каменічы

Ка́менічы[1] (трансліт.: Kamieničy, руск.: Каменичи) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Градзянскага сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Асіповічы, за 140 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка[2]. Праз Каменічы працякае рака Каменка (прыток Бярэзіны).

Гісторыя

У 1924—1926 гадах цэнтр Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. 6 студзеня 1943 года, падчас антыпартызанскай аперацыі «Франц» нямецкія фарміраванні выбілі з вёскі ахоўную групу Караля 1-й 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады[3]. З 16 ліпеня 1954 года па 13 лютага 2002 года цэнтр Каменіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  3. Ливенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 317—318.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Асіповіцкага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Градзянскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Аграгарадкі Магілёўскай вобласці
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных