wd wp Пошук:

Ліпеньскі сельсавет

Лі́пеньскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ліпень.

Геаграфія

Ліпеньскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.

Гісторыя

Утвораны ў 1927 годзе ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1458 чалавек[1], з іх 90,6 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[2].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга)
Катэгорыя·Ліпеньскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе