wd wp Пошук:

Багушэвіцкі сельсавет

Багушэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Багушэвічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Перавозскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якшыцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Асмолаўка, Бычын, Гарадзішча, Перавоз, Прыцерпа, Рэгісполле, Чыжаха, Якшыцы і пасёлак Крупка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1561 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна
Катэгорыя·Багушэвіцкі сельсавет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе