Гоцк[1] (трансліт.: Hock, руск.: Гоцк) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Гоцкага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 62 км у напрамку на паўднёвы захад ад Салігорска, за 195 км ад Мінска[2].
У 1940—1954 гадах вёска ў складзе Гоцкага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. 26 красавіка 1956 года вёска перададзена са складу Лугскага сельсавета Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў склад Хорастаўскага сельсавета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці[3]. У 1960 годзе ў сувязі са скасаваннем Ленінскага раёна разам з Хорастаўскім сельсаветам перададзена ў склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[4]. У 1963—1965 гадах у складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[5]. З 23 сакавіка 1987 года ў складзе Гоцкага сельсавета, яго цэнтр[6].
У Гоцку знаходзіцца царква Святой Параскевы Пятніцы, перавезеная з вёскі Бранчыцы, дзе ў 1930-я гады была прыстасавана пад клуб. У Бранчыцах храм быў асвечаны ў гонар Св. Георгія, меркаваная дата яго будаўніцтва — 1840[7].