wd wp Пошук:

Городняне

«Городняне» (бел.: гарадзенцы) ― беларускі музычны ансамбль, які быў створаны ў Гродна ў 1964 годзе.

Гісторыя

Стваральнікам гітарнага ансамбля ў Гродна ў 1964 годзе быў Аляксандар Саўчыц. Першымі прыладамі музыкаў былі: акустычная гітара, акардэон, бас-балалайка і піянерскі барабан. Пазней яны сталі рабіць самаробныя элетрагітары, вывучаючы фотаздымкі, што былі ўпотай перавезеныя праз заходнюю мяжу. З складанасцямі быў здабыты трохватны узмацняльнік і вялізныя «кінапаўскія» дынамікі.[1]

Створаны ансамбль лічыцца першым у горадзе біт[en]-гуртом. Першапачаткова гурт выступаў пад назвай «Дзеці Элізы». Склад і назва гурта неаднаразова мяняліся, перш чым спыніўся на «Городняне». Месца для рэпетыцый знайсці было не магчыма, таму музыкі рэпетавалі на гарышчах, у падвалах і бомбасховішчы.[2]

«Городняне» былі ўладальнікамі адзінай у Беларусі сапраўднай бас-гітары «Musima[de]», якую атрымалася перавезці праз мяжу з дапамогай знаёмага музыкаў з Акадэміі навук СССР. У адрозненне ад большасці гуртоў таго часу, акрамя кавераў на «The Beatles» стваралі і ўласныя кампазіцыі. Яўген Ваўчковіч і Ўладзімір Волкаў рабілі тэкставыя пераклады і рыфмоўку. Канцэрты гурта праходзілі ў школах і часта сканчаліся скандалам — музыкі паспявалі сыграць адну-дзве песні, пасля чаго адміністрацыя выганяла іх са сцэны. Тым не менш, у 1966 годзе гурт выйграў першы гарадскі конкурс моладзевых ансамбляў, пасля якога з гуртом пачаў супрацоўнічаць Уладзімір Кандрусевіч.[3]

Зноскі

  1. Дзянісаў, Алесь Гарадзенскія гіпі: час змаганьня за любоў (частка 1)(нявызн.). Тузін Гітоў (30 студзеня 2015). Праверана 8 верасня 2021.
  2. Шаранкевич, Антон Рок-н-ролл через железный занавес. Как гродненцы 60-х слушали и играли запрещенную в СССР музыку(нявызн.). Hrodna.life (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2021. Праверана 8 верасня 2021.
  3. Будкін, Сяргей 60 год беларускага рок-н-рола. Лекцыя Сяргея Будкіна(нявызн.). Onliner.by (15 октября 2020 в 8:00). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 7 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта