wd wp Пошук:

Гон Док Кві

Гон Док Кві (кар.: 공덕귀; 21 красавіка 1911, Тхон’ён, правінцыя Кёнсан-Намда, Паўднёвая Карэя — 24 лістапада 1997, там жа) — карэйская палітычная, грамадская і рэлігійная дзяячка, педагог, сацыяльны работнік, багаслоў, актывістка апазіцыі. Першая лэдзі Паўднёвай Карэі (13 жніўня 1960 — 23 сакавіка 1962), жонка прэзідэнта Юн Бо Сона.

Біяграфія

Гон Док Кві з мужам Юн Бо Сонам і двума сынамі

З’яўлялася нашчадкам у 79-м пакаленні Канфуцыя. Дачка ваеннага Карэйскай імперыі.

Скончыла сярэднюю школу для дзяўчынак. Пасля заканчэння ў 1940 годзе Якагамскай жаночай тэалагічнай семінарыі ў Японіі была прызначаная пастарам евангелісцкай царквы ў Кімчхоне. Пасля гэтага была прапаведнікам і выкладчыкам багаслоўя на кафедры жаночага багаслоўя тэалагічнай семінарыі Часон (папярэдніцы ўніверсітэта Ханшын). Атрымаўшы стыпендыю, рыхтавалася адправіцца на вучобу ў Прынстанскі ўніверсітэт (ЗША).

Была незамужняй да 38 гадоў. 6 студзеня 1949 года выйшла замуж за мэра горада Сеула, будучага прэзідэнта Карэі Юн Бо Сона. Падчас Карэйскай вайны (1950—1953) уцякла са сталіцы са сваёй сям’ёй.

Як жонка Прэзідэнта Рэспублікі Карэя, заўсёды вырабляла на людзей прыемнае ўражанне сваім элегантным знешнім выглядам. Свабодна гаварыла на англійскай, японскай, французскай мовах, латыні і іўрыце, брала інтэрв’ю ў замежных гасцей і вядомых дзеячаў ад імя свайго мужа, прымала ўдзел у афіцыйных прыёмах прэзідэнта. Удзельнічала ў праектах па аказанні дапамогі сіротам вайны.

Пасля сыходу ў адстаўку з пасады прэзідэнта Юн Бо Сона ў сувязі з ваенным пераваротам 16 мая 1961 года(руск.) бел., удзельнічала ў рухах супраць дыктатуры і ваеннага рэжыму Пак Чон Хі і змагалася з рэжымам, як тэолаг, рэлігійны дзеяч і жаночая актывістка. У 1969 годзе служыла прэзідэнтам царквы Андонг у Сеуле. У 1972 годзе была абрана прэзідэнтам сеульскай Федэрацыі саюза жанчын-евангелістаў прэсвітэрыянскай царквы Карэі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Першыя лэдзі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнсан-Намда
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Паўднёвай Карэі