wd wp Пошук:

Якагама

Якага́ма[5], або Іакага́ма[6] (яп.: 横浜市 Ёкогама-сі?) — найбуйнейшы партовы горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Канагава. Плошча горада — 437,38 км², насельніцтва — 3.681.279 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 8416,66 чал/км².

Размешчаны за 30 км на паўднёвы захад ад Токіа. Мае моцную эканамічную базу, прадстаўленую ў асноўным марскім транспартам, а таксама біятэхналагічнай і паўправадніковай індустрыі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1858 годзе шляхам аб’яднання двух невялікіх вёсак — Якагама і Канагава, жыхары якой займаліся сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам. Затым пачалося будаўніцтва парта, здольнага прыняць замежныя камерцыйныя судны.

На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў Якагама стала адным з найбуйнейшых партоў японскіх астравоў, і ў 1889 яе колькасць дасягнула 122 тысяч жыхароў. Значным поспехам у развіцці гарадской інфраструктуры стала будаўніцтва водаправода (1887) і электрыфікацыя горада (1890).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 ліпеня 2017.
  2. 横浜市史資料室:「横浜市のあゆみ」略年表(chronological-table) Праверана 28 ліпеня 2017.
  3. 神奈川県の人口と世帯 - 神奈川県ホームページ Праверана 22 лютага 2021.
  4. http://www.geopostcodes.com/Kanagawa_ku
Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

— Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

  1. Іакагама // БелСЭ у 12 т. — Т. 5. — С. 24.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Канагава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Якагама
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных