wd wp Пошук:

Пак Чон Хі

Пак Чон Xі (кар.: 박정희, 朴正熙, [paktɕ͈ʌŋhi]; 30 верасня 1917, в. Сангмары, прав. Паўночны Кёнсан, Карэя, Японія — 26 кастрычніка 1979, Сеул, Паўднёвая Карэя) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал-маёр (1961).

Біяграфія

Скончыў настаўніцкае вучылішча ў г. Тэгу і ваенную школу ў Токіа (1944). У час ІІ сусветнай вайны афіцэр японскай Квантунскай арміі. 3 1946 у паўднёвакарэйскіх узброеных сілах. Удзельнік карэйскай вайны 1950—53. Узначаліў ваенны пераварот 16.5.1961. У 1961—63 старшыня Вярхоўнай рады нацыянальнай рэканстрўкцыі. У кастрычніку 1963 выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Карэя. Ініцыіраваў эканамічныя рэформы, якія спрыялі хуткаму эканамічнаму росту краіны, ператварэнню яе ў індустрыяльную дзяржаву. У 1971 увёў у краіне надзвычайнае становішча, дамогся прыняцця новай канстытуцыі, якая скасавала прамыя прэзідэнцкія выбары. Забіты адным з паплечнікаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Park Chung-hee // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Карэйскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Сеульскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Ахвяры палітычных забойстваў
Катэгорыя·Забітыя прэзідэнты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Карэі
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Ваенныя Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Добразычлівых аблокаў
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка