wd wp Пошук:

Глыба

Глы́бавозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Шарстова. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сіньша».

Плошча паверхні возера 1,52 км², даўжыня 3,46 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,7 м, сярэдняя каля 4,9 м. Аб’ём вады 7,44 млн м³. Плошча вадазбору 33,2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу дугападобнай формы, моцна выцягнутая з захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 13—14 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера маюць вышыню 0,2—0,5 м, пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 5—10 метраў, вакол заліваў пашыраецца да 250 м. Глыбіні да 2 м займаюць каля 21 % плошчы возера. На ўсходзе возера востраў плошчай 0,7 га. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, да 4—7 м выслана апясчаненым ілам. На большых глыбінях дно ўкрывае гліністы іл (каля 60 % плошчы возера).

Возера Глыба эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае пратока, злучаючы Глыбу з возерам Дрысы. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5—2 м на адлегласці 5—15 метраў ад берага возера. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5—3 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, краснапёрка, гусцяра, язь, карп, жэрах і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці