Гла́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Глазаўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Марозавіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг.
У склад Глазаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія цяпер не існуюць: да 1969 года — пасёлак Мікольск, да 1976 года — пасёлак Чыстае, да 1997 года — пасёлак Клянок, да 2005 года — пасёлак Макаўе.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 868 чалавек[2], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].