Глазамі́чы[1] (трансліт.: Hlazamičy, руск.: Глазомичи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета.
Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Глазаміч.
У 1531 г. вядома як цэнтр Глазаміцкай воласці і аднайменнага маёнтка на р. Каспля. Прыватная ўласнасць пана Іллі Бабаеда Глазаміцкага ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1619 г. тут была праваслаўная царква, з Віцебска праз Глазамічы праходзіў гасцінец.
На пачатку XVIII ст. маёнтак і мястэчка ў Віцебскім ваяводстве, уласнасць Казіміра Аляксандра Пацея, які ў 1717 г. заклаў яе за 3 тыс. талераў суддзі Мікалаю Жабе. У 1795 г. у вёсцы пабудавана праваслаўная царква мікалая Цудатворца, у якой шанавалася ікона гэтага святога.