wd wp Пошук:

Георгій Карлавіч Вагнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вагнер. Георгій Карлавіч Вагнер (6 (19) кастрычніка 1908, Спаск-Разанскі, Разанская губерня — 25 студзеня 1995, Масква) — савецкі і расійскі вучоны, філосаф, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства і ганаровы грамадзянін горада Разані. Вядомы даследчык старажытнарускага мастацтва Ноўгарада, Суздаля, Пскова, Кастрамы, Уладзіміра, Разані.

Біяграфія

У 1930 годзе скончыў мастацка-педагагічны тэхнікум(руск.) бел. у Разані. З 1933 года працаваў у Разанскім абласным краязнаўчым музеі(руск.) бел.. У 1937 годзе быў арыштаваны і правёў дзесяць гадоў у Магаданскіх лагерах, працаваў на залатых капальнях Калымы. У 1947 годзе вярнуўся ў Разань, але праз два гады быў зноў арыштаваны і атрымаў адміністрацыйную спасылку ў Краснаярскі край, дзе працаваў у геалагічных партыях чарцёжнікам. Пасля рэабілітацыі паступіў на працу ў Інстытут археалогіі(руск.) бел. Акадэміі навук СССР на пасаду старшага лабаранта.

У 1968 годзе прадставіў да абароны кандыдацкую дысертацыю, але яму ў адмысловым парадку (з прычыны выключнай значнасці навуковых прац) была прысуджана ступень доктара мастацтвазнаўства.

Навуковая дзейнасць

Асноўны круг навуковых інтарэсаў — Уладзіміра-Суздальская архітэктура і манументальная скульптура, старажытнаруская скульптура XIV-пачатку XVI стагоддзяў, дойлідства Старажытнай Разані, агульныя пытанні тэорыі мастацтва. Аўтар шэрагу фундаментальных навуковых прац.

Узнагароды

У 1980 годзе ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР. У 1983 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1992 годзе Разанскім гарадскім саветам прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна горада Разані.

Памяць

Імя Г. К. Вагнера ў 1998 годзе прысвоена Разанскаму мастацкаму вучылішчу(руск.) бел., якое 4 снежня 2008 года адзначыла сваё 90-годдзе[3], і Спаскаму гісторыка-археалагічнаму музею.

Надзея Фёдараўна Высоцкая прысвяціла Г. К. Вагнеру сваю кнігу «Жывапіс барока Беларусі»[4].

Публікацыі

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Georgij Karlovič Vagner // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Родной город. Рязанский городской портал — По улицам Рязани прошли… тюбики с краской (05.12.2008)(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Аўтар-складальнік Н. Ф. Высоцкая. Жывапіс барока Беларусі. — Мн.: БелЭН, МФКД.2003. — 304 с. — (:с іл.). — ISBN 985-454-195-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Разані
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»