wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Варонін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варонін. Мікалай Мікалаевіч Варонін (руск.: Николай Николаевич Воронин, 30 лістапада 1904 — 4 красавіка 1976) — расійскі савецкі археолаг, адзін з найбуйных спецыялістаў па гісторыі культуры і дойлідства Старажытнай Русі.

Біяграфія

Скончыў у 1923 годзе Уладзімірскі інстытут народнай асветы, у 19231926 гадах вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. У 19321976 гадах навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры1959 года Інстытут археалогіі АН СССР).

Вёў раскопкі ў Багалюбаве, Уладзіміры, Пераслаўлі-Залескім, Растове, Суздалі, Яраслаўлі і іншых месцах. У 1949 годзе рабіў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне; выявіў 2 цагляныя кранасныя вежы 12 ст., храм з маёлікавай падлогай, жылыя будынкі.

Асаблівую ўвагу Варонін надаваў даследаванню Уладзіміра-Суздальскай Русі. У Беларусі, акрамя Гродна, вывучаў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку. Выявіў адметную гродзенскую школу дойлідства. Арганізатар выдання і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (19481951).

У Багалюбаве ім быў адкрыты і даследаваны палацавы комплекс XII ст. У 1934 апублікаваў «Нарысы па гісторыі рускага дойлідства XVI—XVII стст.», затым у 1945 «Помнікі Уладзіміра-Суздальскага дойлідства XI—XIII стст.». Доктар гістарычных навук (1945), прафесар; лаўрэат Сталінскай прэміі (1952, за двухтомнік «Гісторыя культуры старажытнай Русі») і Ленінскай прэміі (1965, за двухтомнік «Дойлідства Паўночна-усходняй Русі XII—XV стст.»). Аўтар папулярнай кнігі «Уладзімір, Багалюбава, Суздаль, Юр’еў-Польскі» (1958), якая вытрымала некалькі перавыданняў.

Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—1951; Ленінская прэмія 1965, Дзяржаўныя прэмія СССР 1952)

Узнагароды

Ганаровы грамадзянін горада Уладзіміра з 1974. Узнагароджаны двума ордэнамі, медалямі.

Працы

Манаграфіі

Артыкулы

Рэцэнзія

Воронин Н. Н. Рец. на кн.: А. В. Арциховский. Древнерусские миниатюры как исторический источник. М., 1944. // Вестник АН СССР, 1945, № 9.

  1. Воронин Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Краязнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уладзіміры
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзіміры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»