wd wp Пошук:

Георгій Іванавіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. Георгій Іванавіч Пятро́ў[3] (руск.: Георгий Иванович Петров; 31 мая 1912 — 13 мая 1987) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і аэрадынамікі, доктар тэхнічных навук (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Пінега (Архангельская вобласць Расіі). Жыў з бацькамі ва Уладзіміры, Іванава-Вазнясенску[4]. У 1928 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў вучнем ткача на фабрыцы «8 Марта», займаўся ў аэраклубе і вучыўся на курсах падрыхтоўкі у ВНУ[4]. У 1930 годзе паступіў на вучобу на фізіка-матэматычны (механіка-матэматычны) факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1935 годзе. З 1934 года, яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце, пачаў працу пад кіраўніцтвам акадэміка С. А. Чаплыгіна ў лабараторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытуа (ЦАГІ)[5]. У 1935—1941 гадах займаў у ЦАГІ пасады інжынера, старшага інжынера, намесніка начальніка лабараторыі, начальніка групы[4][5]. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў групай у Лётна-даследчым інстытуце ў годзе Жукоўскі, з 1942 года вярнуўся ў ЦАГІ. У лістападзе 1944 года Г. І. Пятроў перайшоў працаваць у НДІ-1 (сучасны Даследчы цэнтр імя М. У. Келдыша). У 1944—1952 гадах займаў пасаду начальніка аддзела філіяла Цэнтральнага інстытута авіяцыйнага маторабудавання[5]. У 1953 годзе ўзначаліў лабараторыю № 4 НДІ-1, у 1961—1966 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута па навуцы[5]. З 1965 па 1973 год Г. І. Пятроў на пасадзе наноў створанага Інстытута касмічных даследаванняў, у 1973—1987 гадах — загадчык аддзела касмічнай газадынамікі інстытута. У 1987 годзе перайшоў у Інстытут праблем механікі Акадэміі навук СССР[4].

Адначасова з навуковай дзейнасцю, Г. І. Пятроў з 1952 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1955 года займаў пасаду загадчыка кафедры[3].

Памёр Г. І. Пятроў 13 мая 1987 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар прац па прыкладной газавай дынаміцы, касмічнай аэрадынаміцы, цеплафізіцы. У час Вялікай Айчыннай вайны палепшаныя па рэкамендацыях Г. і. Пятрова выхлапныя патрубкі былі ўжытыя на самалётах Як-3 і Ла-5 і дазволілі павялічыць хуткасць гэтых знішчальнікаў. Прымаў удзел у распрацоўцы метадаў цеплавой абароны першых савецкіх касмічных апаратаў. Адзін са стваральнікаў новага навуковага напрамку — касмічнай газавай дынамікі. Распрацаваў аптычныя метады візуальнага вывучэння паветраных пластоў. Займаўся даследаваннем распаўсюджання механічных хваль у глейкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фізічныя ўмовы распаду ламінарнага цячэння і інш.

Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11920522X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. 1 2 БелЭн, 2001
  4. 1 2 3 4 Петров Георгий Иванович на сайце «Героі краіны»
  5. 1 2 3 4 5 Петров Георгий Иванович. Биография.(руск.)  // Інстытут касмічных даследаванняў РАН
  6. Российский национальный комитет по теоретической и прикладной механике. Премии Национального комитета. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінежскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Архангельскай губерні
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве