Георгіеўскі сцяг — сцяг, якім у якасці вышэйшай узнагароды ўзнагароджваўся карабель, чый экіпаж праявіў выключную мужнасць і адвагу ў дасягненні перамогі ці пры абароне гонару ваенна-марскога сцяга[1].
З-за таго, што ў Айчыннай вайне 1812 года і вайне Шостай кааліцыі расійскі ваенны флот практычна не прымаў удзелу, у 1813 годзе, Марскі Гвардзейскі экіпаж, у складзе Гвардзейскага корпуса, ваяваў у складзе сухапутных войскаў. За перамогу ў бітве пад Кульмам прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III узнагародзіў усіх гвардзейцаў Жалезным крыжам, які быў заснаваны 10 сакавіка 1813 года. Расійскі імператар Аляксандр I, узнагародзіў Гвардзейскі экіпаж калектыўнай узнагародай — Георгіеўскім сцягам[2].
5 (17) чэрвеня 1819 года для караблёў, якія камплектаваліся з матросаў і афіцэраў Гвардзейскага экіпажа, былі зацверджаны Георгіеўскі сцяг адмірала, Георгіеўскі шлюпкавы сцяг віцэ-адмірала, Георгіеўскі шлюпкавы сцяг контр-адмірала, Георгіеўскі вымпел і Георгіеўскі брэйд-вымпел.[3]
— Указ імператара Аляксандра I ад 5 (17) чэрвеня 1819 года:
У памяць бітвы пры Кульме, у мінулую Французскую вайну, дараваўшы за адрозненне Гвардзейскаму Экіпажу Георгіеўскі сцяг, Загадваю: гэты знак адрознення паводле прыкладзеных малюнкаў змясціць на сцягу, брэйд-вымпеле і вымпеле, і выкарыстоўваць іх на брэйд-стэньгах па чынах замест звычайных на караблях і іншых суднах, таксама і на шлюпках, якія будуць укамплектаваны з гэтага Экіпажа.[4]
Адрозненне Георгіеўскіх сцягоў складалася ў тым, што ў цэнтры перакрыжавання Андрэеўскага сцяга быў змешчаны чырвоны геральдычны шыты з кананічнай выявай Святога Георгія Пераможца[2].
Пасля ўручэння Георгіеўскага сцяга матросы атрымлівалі права насіць георгіеўскую стужку на бесказырцы[1]. Яе пяць палос чорна-аранжавага колеру сімвалізавалі порах і полымя.
Знакам прыналежнасці да караблёў Гвардзейскага экіпажа быў Георгіеўскі вымпел, у якасці ж кармавога сцяга выкарыстоўваўся Андрэеўскі сцяг. Імператар Мікалай I, за выключныя подзвігі, даў права двум караблям у якасці кармавога сцяга падымаць Георгіеўскі адміральскі сцяг.
Гэтыя заслугі былі гэтак высокія, што больш ніводны імператар не ўзнагароджваў падобным чынам. Аднак гэтыя сцягі пераходзілі па спадчыне да караблёў-пераемнікаў, названых у гонар гэтых караблёў: «Памяць Азова» і «Памяць Меркурыя».
Да лета 1918 года Георгіеўскі сцяг выкарыстоўвалі на баявых караблях Савецкай Расіі, да канца 1924 на караблях ВМФ белагвардзейцаў (эскадра, эвакуіраваная ў 1920 годзе ў порт Бізерта, Туніс)[7].