wd wp Пошук:

Бізерта

Бізе́рта (фінік.:, лац.: Hippo Diarrhytus, араб. بنزرت‎‎) — горад у Тунісе, марскі порт на Міжземным моры. Размешчаны каля мыса Бланко. Самы паўночны горад Туніса, а таксама і ўсёй Афрыкі. Насельніцтва складае 114 тысяч жыхароў (2004).

Гісторыя

Фінікійская калонія Гіпон Акра (фінік.: 𐤄𐤉𐤁𐤅 𐤀𐤊𐤓𐤀) была заснавана напачатку I стагоддзя да н.э. Порт горада адыгрываў важную, дзякуючы свайму ўнікальнаму геаграфічнаму становішчу.

У XVI стст. Бізерта стала базай піратаў Міжземнамор’я.

План порта Бізерта 1906 г.

Да канца XIX стагоддзя горад быў занядбаны, шаша і чыгунка адсутнічалі, марскі порт — засыпаны. З 1891 па 1895 праз пясчаны перашыек быў пракапаны канал, які непасрэдна злучыў Міжземнае мора з возерам Бізерты. На ўтвораным насыпе быў пабудаваны сучасны горад. У 1895 порт быў адкрыты для міжнароднага гандлю. Тады ж ён перайшоў у валоданне Ваенна-марскога флоту Францыі.

У 1961 годзе паміж Францыяй і Тунісам адбыўся ўзброены канфлікт з-за ваенна-марской базы ў Бізерце, вядомы як Бізерцінскі крызіс.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Туніса
Катэгорыя·Парты міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96