wd wp Пошук:

Вайна шостай кааліцыі

Вайна Шостай кааліцыі — вайна кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Напалеонаўскай Францыі і яе саюзнікаў. Антыфранцузская кааліцыя склалася пасля знішчэння Вялікай арміі Напалеона ў Расіі падчас Рускай кампаніі 1812 года.

Напачатку 1813 года вайну супраць Напалеона ў цэнтральнай Еўропе вяла толькі Расія. У кааліцыю з Расіяй у сакавіку 1813 увайшла Прусія, затым улетку таго ж гады ўступілі Англія, Аўстрыя і Швецыя, а пасля разгрому Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 года да кааліцыі далучыліся германскія дзяржавы Вюртэмберг і Баварыя. Незалежна з Напалеонам на Пірэнейскім паўвостраве ваявалі Іспанія, Партугалія і Англія. Актыўныя баявыя дзеянні вяліся на працягу года з мая 1813 да красавіка 1814 года з 2-месячным перамір’ем улетку 1813-га.

У 1813 годзе вайна супраць Напалеона вялася з пераменным поспехам на тэрыторыі Германіі, галоўным чынам у Прусіі і Саксоніі. У 1814 годзе баявыя дзеянні перамясціліся на тэрыторыю Францыі і завяршыліся да красавіка 1814-га ўзяццем Парыжа і адрачэннем Напалеона ад улады.

Нямецкая гістарыяграфія вылучае ў самастойны эпізод гэтай вайны Вызваленчую вайну ў Германіі, якая аказала вырашальны ўплыў на стварэнне праз паўстагоддзя Другога Рэйха.

Зноскі

  1. Германскія дзяржавы, якія першапачаткова былі на боку Францыі да канца 1813 перайшлі на бок саюзнікаў.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Напалеонаўскія войны
Катэгорыя·Ваенна-палітычныя блокі