wd wp Пошук:

Генрых I Шампанскі

Генрых I Шчодры (фр.: Henri 1er le Libéral; снежань 1127 — 17 сакавіка 1181[3], Труа) — граф Шампані і Бры (1152—1181), старэйшы сын Цібо II Вялікага, графа Шампані і Мацільды Карынтыйскай. Брат каралевы Адэлі Шампанскай, жонкі караля Людовіка VII Французскага.

Біяграфія

Генрых браў удзел у Другім крыжовым паходзе. Ён вёз рэкамендацыйнае пісьмо ад Бернарда Клервоскага да візантыйскага імператара Аляксея I Камніна. Яго імя стаіць у спісе прысутных натабляў на сходзе, праведзеным Балдуінам III Іерусалімскім у Акры 24 чэрвеня 1148 года.

Пасля смерці свайго бацькі Генрых узяў сабе Шампань, аддаўшы астатнія ўладанні (уключаючы Блуа, Шартр, Сансер і Шатадзён) сваім малодшым братам. Тады гэта магло падацца дзіўным, бо іншыя ўладанні былі багацейшымі і лепш развіты. Генрых, мабыць, ужо тады разглядзеў эканамічныя магчымасці Шампані. І сапраўды, на працягу яго кіравання Шампанскае графства стала адным з самых багатых і магутных сярод французскіх княстваў.

Генрых стаў сюзерэнам прыблізна 2 тысяч васалаў — нешматлікія феадалы Францыі маглі з ім у гэтым параўнацца. Дзякуючы гэтаму, Шампанскае графства стала адным з самых бяспечных месцаў для гандлю, што прывяло да бурнага развіцця кірмашоў у Шампані. Гэтыя кірмашы сталі цэнтрамі гандлёвых і фінансавых аперацый, на якія з’язджаліся гандляры не толькі з усёй Францыі, але і з усёй Еўропы.

Двор графа, які размяшчаўся ў Труа, стаў вядомым літаратурным цэнтрам. Напрыклад, пісьменнік Уолтэр Мап быў адным з тых, хто гасцявалі тут. Навуковы Стывен Алінер быў адным з прыдворных Генрыха, у 1176 годзе ён стаў канцлерам графства.

Грабніца Генрыха Шампанскага

У 1179 годзе Генрых ізноў адправіўся ў Іерусалім з групай французскіх рыцараў, уключаючы яго сваякоў П’ера дэ Куртэнэ (брата Людовіка VII) і Філіпа дэ Дро, біскупа Бавэ. На зваротным шляху, вяртаючыся праз Малую Азію, Генрых быў захоплены сельджукскім султанам Рума Кылыч-Арсланам II, які трымаў яго ў палоне да выплаты выкупу. Выкуп заплаціў візантыйскі імператар, Генрых быў вызвалены, але неўзабаве памёр.

Сям’я і дзеці

Жонка: (з 1164) Марыя Французская (1145—1198), дачка Людовіка VII Маладога, караля Францыі і Элеаноры Аквітанскай. Мелі 4-х дзяцей:

Зноскі

  1. http://www.geni.com/people/Henri-I-de-Blois-le-Lib%C3%A9ral-count-of-Champagne-Brie/6000000004043097252
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Champagne Nobility
Папярэднік:
Цібо II Шампанскі
Граф Шампанскі
1152 — 1181
Пераемнік:
Генрых II Шампанскі
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Марна
Катэгорыя·Дом дэ Блуа-Шампань
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці французскай гісторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графы Шампані
Катэгорыя·Дом дэ Блуа-Шампань
Катэгорыя·Памерлі ў 1181 годзе
Катэгорыя·Постаці другога крыжовага пахода
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1127 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Труа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка