wd wp Пошук:

Аляксей I Камнін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксей I.

Аляксей I Камнін (грэч.: Αλέξιος Α’ Κομνηνός) (~104815 жніўня 1118) — імператар візантыйскі (1081–1118).

Біяграфія

Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, з яе дапамогаю захапіў уладу. Пераследваў багамілаў, здушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робертам Гвіскарам, удала ваяваў супраць сельджукаў і печанегаў.

Агульны ваенны і эканамічны заняпад Візантыі (гл. Бітва пад Манзікертам, пасля падзей) вымусіў яго звярнуцца да папы Урбана II па ваенную дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.

З дапамогай крыжаносцаў вярнуў Візантыйскай імперыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам візантыйскага імператара. Аляксей I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісаак I. Пры яго кіраванні былі ажыццёўлены маштабныя рэформы, дзякуючы якім пачалося Камнінаўскае адраджэнне Візантыйскай імперыі, адзначанае ростам яе ваеннай і эканамічнай моцы.

У той жа час у дні кіравання Аляксея I азначыліся і негатыўныя тэндэнцыі: узмацнілася роля італьянскіх гандлёвых рэспублік у эканамічным жыцці імперыі, пачалося развіццё феадальных адносін, а заняпад дробных ваенных трыманняў нікім не спыняўся. З-за ўзмацнення гэтых працэсаў у 1204 годзе Візантыйская імперыя не змагла аказаць супраціў удзельнікам Чацвёртага крыжовага паходу і ў выніку распалася на некалькі дзяржаў[8].

Продкі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Swartz A. Alexius I Comnenus Emperor of the East // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexios I Komnenos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Aleix I Comnè // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Анна // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 317–318.
  7. Анна Комнена // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 801.
  8. Д. Оболенский. Византийское содружество наций. — с. 228

Спасылкі

Папярэднік:
Нікіфар III Ватаніят
імператар візантыйскі
10811118
Пераемнік:
Іаан II Камнін
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Камніны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Дынастыя Камнінаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1048 годзе
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1118 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удзельнікі Першага крыжовага паходу