wd wp Пошук:

Цібо II Шампанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цібо II. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цібо дэ Блуа.

Герб графаў Блуа

Цібо IV Вялікі дэ Блуа (фр.: Thibaut IV le Grand), таксама вядомы як Цібо II Шампанскі (фр.: Thibaut II de Champagne, 10931152) — граф Блуа (Цібо IV, з 1102), граф Шартра (з 1102), граф Мо, Шатадзёна і Сансера, граф Шампані і Труа (Цібо II, з 1125). Сын Эцьена II, графа Блуа і Адэль Нармандскай, дачкі Вільгельма Заваёўніка.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1093[4] годзе ў Блуа. Стаў спадчыннікам свайго бацькі ў 1102 годзе. У 1125 годзе яго дзядзька Гуга I Шампанскі ўступае ў рыцарскі ордэн Тампліераў і адмаўляецца ад графства Труа і тытула графа Шампані[5] на карысць Цібо IV.

Герб графаў Шампані

У 1135 годзе яго брат Эцьен дэ Блуа становіцца каралём Англіі. Дзякуючы ўзросшаму ўплыву і свайму спрыту, Цібо ўдаецца распаўсюдзіць маленькае графства Труа на ўсю Шампань. Ён становіцца сюзерэнам 5 васалаў архібіскупа Рэймскага, 5 васалаў біскупа Лангрскага і некалькіх — герцага Бургундыі (у прыватнасці, графа Жуаньі). Такім чынам, Цібо становіцца кіраўніком буйной феадальнай дзяржавы, сталіцай якой ён робіць Труа. З гэтага моманту Цібо — адзін з галоўных васалаў кароны, пфальцграф і пэр Францыі.

Памёр 8 кастрычніка 1152[6] у Ліньі.

Сям’я і дзеці

Жонка: (з 1123) Мацільда Карынтыйская (1108—1160), дачка Энгельберта II фон Спонхейм, герцага Карынтыі і Юты фон Пасау. Мелі 11 дзяцей, у тым ліку:

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Theobald-IV
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  4. па іншых даных у 1090 г.
  5. у сутнасці гэта быў толькі тытул, за якім не стаялі ўладанні
  6. па іншых даных 9 студзеня ці 10 красавіка 1152 года
Папярэднік:
Гуга I Шампанскі
Граф Шампанскі
1125 — 1152
Пераемнік:
Генрых I Шампанскі
Папярэднік:
Эцьен II дэ Блуа
Граф Блуа
1102 — 1152
Пераемнік:
Цібо V Добры
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Дом дэ Блуа-Шампань
Катэгорыя·Пэры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Блуа
Катэгорыя·Графы Сансера
Катэгорыя·Графы Мо
Катэгорыя·Графы шартрскія
Катэгорыя·Графы Блуа
Катэгорыя·Графы Шампані
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1090 годзе
Катэгорыя·Дом дэ Блуа-Шампань
Катэгорыя·Постаці французскай гісторыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1152 годзе
Катэгорыя·Графы Труа
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1093 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графы Шатадзёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Блуа