wd wp Пошук:

Другі крыжовы паход

Другі Крыжовы паход (1147—1149), пачаты з еўрапейскімі краінамі, у адказ на захоп мусульманамі Эдэскага Графства, быў абвешчаны рымскім папай Яўгенам III, і быў першы з крыжовых паходаў, які ўзначальвалі кіраўнікі дзяржаў, а менавіта Луі VII ад Францыі і Конрад III ад Германіі. Яшчэ ў Еўропе, войска падзялілася на дзве часткі, мінуўшы Візантыю і аказаўшыся ў Малой Азіі, яно было разбіта паасобку сельджукамі. Луі і Конрад і астаткі іх войскаў дасягнулі Іерусаліма і ў 1148, удзельнічалі ў безвыніковым нападзе на Дамаск. Крыжовы паход на ўсходзе быў няўдалы для ўдзельнікаў еўрапейскай кампаніі і вялікай перамогай для мусульман. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да падзення Іерусаліма і пачатку трэцяга крыжовага паходу ў канцы 12-ага ст. Тым часам, ва Усходняй Еўропе, пачаўся першы з Паўночных крыжовых паходаў з мэтай гвалтоўнага хрышчэня язычніцкіх плямён.

Паход

Малая азія і краіны крыжаносцаў.

Войска абодвух каралёў было моцна стомлена, яно мела з сабою шмат абозаў і было ўязвіма. Таму сельджукі лёгка змаглі разбіць войска Конрада каля Дарылей. Французская частка войска таксама спачувала напады сельджукоў. Абодзве арміі змаглі дабрацца да Іерусаліма, дзе адбыўся сход валадароў з мэтай вырашыць тактыку вядзення баявых дзеянняў супраць туркаў-сельджукоў. Французскі кароль прапанаваў адваяваць Эдэс, кароль Іерусаліма Балдуін III прапанаваў захапіць Аскалон, князь Антыохіі Раймунд дэ Пуацье — штурмаваць Алепа. Але было вырашана распачаць наступленне на багаты Дамаск, у той перыяд саюзніка Іерусалімскага каралеўства

У 1148 Дамаскам правіў візір Муйнадзін Унар, які прыняў рашэнне абараняць горад ад крыжакоў, ён адправіў паслоў у Сірыю да Нарудзіна, за дапамогай. Аблога Дамаска працягвалася 4 дні і скончылася 28.07.1148 адступленнем крыжацкага войска. Восенню 1148 войска еўрапейскіх манархаў пакінула тэрыторыю Святой Зямлі, морам адправіўшыся назад у Еўропу.

У 1155 Нарудзін зрабіў Дамаск сталіцай сваёй дзяржавы, а ў 1169 далучыў Егіпет да сваіх земляў, пасадзіўшы ва ўлады дынастыю Фатымідаў. Такім чынам было створана небяспечнае аб’яднанне Егіпту і Сірыі пад валадарствам адзінага чалавека. Другі крыжовы паход скончыўся беспаспяхова. Масульмане кансалідавалі ідэю свяшчэннай вайны і знішчыні амаль палову крыжацкага войска.

Гл. таксама

Партал:
Крыжовыя паходы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1149
Катэгорыя·1147
Катэгорыя·Другі крыжовы паход
Катэгорыя·Войны XII стагоддзя
Катэгорыя·1148