wd wp Пошук:

Генадзь Мікалаевіч Мажэйка

Генадзь Мікалаевіч Мажэйка (нар. 11 мая 1982, Мінск, БССР, СССР) — беларускі журналіст «КП у Беларусі», палітычны зняволены. 1 кастрычніка 2021 года быў арыштаваны ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю, беларускія і расійскія журналісты і праваабаронцы заклікалі вызваліць яго.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 мая 1982 года ў Мінску. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2009 года працаваў у газеце «Комсомольская правда в Белоруссии», беларускай версіі газеты «Камсамольская праўда». У 2011 годзе заняў другое месца ў фотаконкурсе «Belarus Press Photo».[1][2][1] Пісаў на тэмы, звязаныя з транспартам, тэхналогіямі, гісторыяй, арміяй і ваеннай тэхнікай[1][3][4].

У жніўні 2020 года Мажэйка асвятляў падзеі першых дзён масавых пратэстаў. У ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года па заданні рэдакцыі працаваў у мікрараёне Серабранка ў складзе групы з чатырох журналістаў «КП у Беларусі». Нягледзячы на наяўнасць камізэлькі з надпісам «Прэса» і белай каскі, быў лёгка збіты невядомымі сілавікамі. Пазней ён успамінаў: «Увесь наш „дыялог“ суправаджаўся крыкамі і пагрозамі, штурхлямі дубінкамі па нагам, па рукам. Больш усяго дасталася нашаму кіроўцы. Ён адвярнуўся, каб адкрыць багажнік, нахіліўся, а яго пачалі біць па руках і нагах».[5]

28 верасня 2021 года ў кватэры на захадзе Мінска адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі спецпадраздзялення КДБ «Альфа» ў цывільным і мінаком Андрэем Зельцэрам, у выніку якой загінулі Зельцэр і адзін з супрацоўнікаў КДБ. Мажэйка аператыўна падрыхтаваў заметку для сайта «КП у Беларусі», якая была апублікавана а 22 гадзіне. У працэсе напісання матэрыялу ён узяў каментар у аднакласніцы Зельцэра, якая ахарактарызавала яго станоўча[6]. Ранкам 29 верасня сайт выдання быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі без папярэдняга апавяшчэння, і верагоднай прычынай блакіроўкі называўся артыкул Мажэйкі.[6][7] Таксама сайт выдання стаў недасяжны з-за мяжы.[8] Пасля беларуская рэдакцыя «Камсамольскай праўды» адрэдагавала нататку, а затым і зусім выдаліла яе.[7][8].

30 верасня 2021 года Мажэйка знаходзіўся ў Маскве, адкуль тэлефанаваў маці. 1 кастрычніка ў яго кватэры ў Мінску адбыўся ператрус, а вечарам стала вядома, што Мажэйка знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Праваабарончы цэнтр «Вясна», які першым паведаміў пра арышт Мажэйкі, заявіў, што яго затрымалі ў Маскве. Пастаянная камісія па правах чалавека ў інфармацыйнай сферы Савета па правах чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі(руск.) бел. заклікала вызваліць Мажэйку[9]. 4 кастрычніка 2021 года прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў затрыманне, заявіўшы, што не можа адобрываць арышт журналіста за яго прафесійную дзейнасць[10]. 4 кастрычніка 2021 года Саюз журналістаў Расіі(укр.) бел. заклікаў вызваліць Мажэйку[9].

6 кастрычніка 2021 года сумеснай заявай шасці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр “Вясна, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Мажэйка быў прызнаны палітычным зняволеным[11][12]. 11 кастрычніка стала вядома, што Мажэйку прад’явілі абвінавачанні па двух артыкулах КК РБ за распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369).[12]

Зноскі

  1. 1 2 3 Васильев, Игорь Кто такой Геннадий Можейко, задержанный журналист «КП»-Беларусь»(руск.) . Камсамольская праўда (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  2. Пишет о технологиях, призер фотоконкурса. Кто такой Геннадий Можейко, которого задержали после статьи про Андрея Зельцера(руск.) . ZERKALO.IO (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  3. Можейко, Геннадий В Минске «битвы за маршрутку» пока не наблюдается(руск.) . Камсамольская праўда (26 лютага 2018).
  4. Можейко, Геннадий Беларусь купила истребители вместо размещения российской авиабазы(руск.) . Камсамольская праўда (14 лістапада 2019).
  5. Геннадий Можейко: «Никогда не думал, что такое может происходить в моей стране»(руск.) . Press Club Belarus. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  6. 1 2 В Москве задержали журналиста “КП в Беларуси”, который написал статью о погибшем минчанине Андрее Зельцере(руск.) . Настоящее Время (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. 1 2 Новикова, Александра Пропал в Москве, нашелся на Окрестина Журналист «Комсомольской Правды в Беларуси» арестован после публикации статьи об убитом минчанине, стрелявшем в кагэбэшника. Главное(руск.) . Новая газета(руск.) бел. (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. 1 2 Юшков, Михаил; Серова, Анастасия Пропавший журналист КП оказался в изоляторе в Минске(руск.) . РБК(руск.) бел. (2 кастрычніка 2021).
  9. 1 2 Союз журналистов России потребовал от Минска освободить Геннадия Можейко(руск.) . Інтэрфакс (4 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  10. Песков прокомментировал задержание Можейко(руск.) . РИА Новости (4 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  11. Заява аб прызнанні 73 чалавек, затрыманых па “справе Зельцэра”, палітзняволенымі (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  12. 1 2 Журналісту “КП у Беларусі” Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай