wd wp Пошук:

Гарошак нарбонскі

Гаро́шак нарбонскі[3] (Vicia narbonensis) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60[3] см. Сцябло прамое, рабрыстае, апушанае па рэбрах. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, з вусікам. Ніжняе лісце складаецца з адной пар лісткоў, сярэдняе і верхняе — з 2—3 пар[3]. Лісткі суцэльныя, простыя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, брудна-ліловага або персікава-ружовага колеру, адзінкавыя ці па 2—3 у пазухах лісця. Плод — падоўжаны, сціснуты з бакоў струк.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны на тэрыторыі краін паўднёвай часткі Еўропы, умераных зон Азіі, у Пакістане, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[4]. Заносны від у іншых рэгіёнах свету. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў горных і лугавых стэпах, на горных і сухіх лугах, аблогах, пустках, пашах і агародах[5].

Гаспадарчае значэнне

Кармавая і тэхнічная (сідэрацыя) расліна[5]. Магчыма выкарыстанне ў мэтах барацьбы з раслінамі-паразітамі (прызнана пасткавай раслінай насення заразіхі)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 U.S. National Plant Germplasm System(англ.)
  5. 1 2 3 Горошек нарбонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарошак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Міжземнамор’я
Катэгорыя·Кармавыя расліны