Гаро́шак нарбонскі[3] (Vicia narbonensis) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60[3] см. Сцябло прамое, рабрыстае, апушанае па рэбрах. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, з вусікам. Ніжняе лісце складаецца з адной пар лісткоў, сярэдняе і верхняе — з 2—3 пар[3]. Лісткі суцэльныя, простыя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, брудна-ліловага або персікава-ружовага колеру, адзінкавыя ці па 2—3 у пазухах лісця. Плод — падоўжаны, сціснуты з бакоў струк.
Распаўсюджаны на тэрыторыі краін паўднёвай часткі Еўропы, умераных зон Азіі, у Пакістане, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[4]. Заносны від у іншых рэгіёнах свету. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў горных і лугавых стэпах, на горных і сухіх лугах, аблогах, пустках, пашах і агародах[5].
Кармавая і тэхнічная (сідэрацыя) расліна[5]. Магчыма выкарыстанне ў мэтах барацьбы з раслінамі-паразітамі (прызнана пасткавай раслінай насення заразіхі)[4].