wd wp Пошук:

Гародзішча

Гаро́дзішча[1] (трансліт.: Harodzišča, руск.: Городище) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года фальварак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Найболей актыўнае будаўніцтва вялося ў 1920-х гадах. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, некаторы час у пасёлку размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 18 жыхароў вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гародзі́шча

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Кашалёўскі сельсавет