Га́рнец[1] (польск.: garniec; у р.с.: гарца́) — колішняя славянская адзінка вымярэння аб’ёма сыпкіх цел (збожжа, крупы, мукі і г.д.), якая ў розных землях была роўнай аб’ёму ад 2 да 7 літраў.
У Вялікім княстве Літоўскім ужываліся малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л, вялікі (цэхавы) гарнец = 5,6474 л[2]. Гарнец звычайна лічыўся адной чвэрцю вядра. Гл.далей: беларуская сістэма мер.
У расійскай сістэме мер: 1 гарнец = 1/64 чвэрці = 1/32 асьміны = 1/8 чвэрыка.
1 гарнец = 1/4 вядра = 12 стаканам (= 3,28 дм3 (л) (1902 г.)) (= 3,276 л (1835 г.))
20 гарцаў складалі барыл.
Гарнец шырока ўжываўся ў Польшчы, адкуль ён, уласна, і распаўсюдзіўся па тэрыторыі Беларусі. У розных абласцях Польшчы гарнец меў розную велічыню. Так: