wd wp Пошук:

Гарнец

Га́рнец[1] (польск.: garniec; у р.с.: гарца́) — колішняя славянская адзінка вымярэння аб’ёма сыпкіх цел (збожжа, крупы, мукі і г.д.), якая ў розных землях была роўнай аб’ёму ад 2 да 7 літраў.

У Вялікім княстве Літоўскім ужываліся малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л, вялікі (цэхавы) гарнец = 5,6474 л[2]. Гарнец звычайна лічыўся адной чвэрцю вядра. Гл.далей: беларуская сістэма мер.

У расійскай сістэме мер: 1 гарнец = 1/64 чвэрці = 1/32 асьміны = 1/8 чвэрыка.

1 гарнец = 1/4 вядра = 12 стаканам (= 3,28 дм3 (л) (1902 г.)) (= 3,276 л (1835 г.))

20 гарцаў складалі барыл.

Польскі гарнец

Гарнец шырока ўжываўся ў Польшчы, адкуль ён, уласна, і распаўсюдзіўся па тэрыторыі Беларусі. У розных абласцях Польшчы гарнец меў розную велічыню. Так:

Зноскі

  1. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. // Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — 712 с. — 50 000 экз.(руск.)
  2. Гарнец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 67.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Руская сістэма мер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння аб’ёму
Катэгорыя·Беларуская сістэма мер