wd wp Пошук:

Гарлачык чыста-белы

Гарлачык чыста-белыя[3][4][5] (Nymphaéa candida) — водная расліна, від роду Гарлачык сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая водная бессцябловая расліна з доўгім, гарызантальным карэнішчам. Лісце плаваючае, круглавата-авальнае, дыяметрам да 25-30 см, зверху цёмна-зялёнае, знізу чырванавата-фіялетавае, лопасці каля яго асновы амаль раўнабокія, вострыя.

Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, да 11-15 см у дыяметры, маюць слабы водар. Адрозніваецца ад гарлачыка белага больш светлымі кветкамі. Пялёсткі паступова пераходзяць у тычынкі, з якіх вонкавыя з лісцепадобнымі ніцямі, унутраныя з ланцэтнымі. Моцна ўціснуты ярка-аранжавы песцік, з амаль чатырохвугольнай асновай чашачкі. Плод шматнасенны, ягдападобны, зялёны, выспявае пад вадой.

Пашырэнне

Расце ў азёрах, рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м. Сустакаецца ў Казахстане, Сярэдняй Азіі, у Расіі — у еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры. Цвіце ў маі-жніўні.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Карэнішчы і насенне ядомыя[6]. У народнай медыцыне адвар гарлачыка чыста-белага ўжываецца як сродак ад акне і вяснушак, свежыя карэнішчы выкарыстоўваюцца для барацьбы з тараканамі[6].

Добры корм для андатры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле кнігі «Флора СССР». Гл. раздзел Літаратура.
  5. Паводле кнігі «Иллюстрированный определитель растений Средней России». Гл. раздзел Літаратура.
  6. 1 2 Губанов И. А. и др. Дикорастущие полезные растения СССР / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 122. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Водныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гарлачыкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы