wd wp Пошук:

Ганна Рыгораўна Бондарава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бондарава. Ганна Рыгораўна Бондарава (нар. 10 чэрвеня 1980, Мінск) — беларуская і французская мадэль, актрыса

, спявачка, музыкант і пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася 10 чэрвеня 1980 года ў Мінску ў сям’і інжынераў. Атрымала сярэднюю адукацыю ў школе-гімназіі з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, а таксама скончыла музычную школу па класе фартэпіяна.

У 1996 годзе на конкурсе «Супермадэль Беларусі» Ганна атрымала тытул «Міс фота», пасля чаго ёй прапанавалі падпісаць кантракт з французскім мадэльным агенцтвам. У Францыі яна зрабіла паспяховую мадэльную кар’еру, працавала ў дамах моды Christian Dior, Chane, Kenzo, Carven, Louis Vuitton, Céline, Cacharel, Issey Miyake, Yves Saint Laurent, Salvatore Ferragamo. Як мадэль з’яўлялася ў часопісах Elle, Vogue, Marie Claire, Cosmopolitan, Madame Figaro; была тварам брэнда Marks & Spencer; удзельнічала ў рэкламныхкампаніях Lancaster, Nina Ricci, Pierre Balmain, Kanebo.[1][2]

У 2009 годзе Ганна стала тварам рэкламнай кампаніі МТС.[3]

У 2002 годзе скончыла Парыжскую кансерваторыю па класе фартэпіяна, затым — Парыжскую акцёрскую школу (клас Раберта Кардзье[fr]).

У Лос-Анджэлесе знялася ў рэкламнай кампаніі «Police» разам з Джорджам Клуні.[4][5]

У 2005 годзе дэбютавалана вялікім экране ў фільме «Райскі бункер» у пары з легендай французскага кінематографа Жан-П’ерам Каселем. У 2006 годзе актрыса сыграла адну з роляў у кінакамедыі «Герой сям’і» французскага рэжысёра Цьеры Кліфа.

Ганна — член саюза кампазітараў Францыі (SACEM). У 2005 годзе лірычная балада Ганны Бондаравай «Свяшчэнная зорка» на рускай мове была ўключана ў зборнік «Лепшы рускі рок у Парыжы». Мастак Сяргей Міхайлавіч Чэпік намаляваў для дыска графічны партрэт Ганны.[6]

У 2005 годзе Ганна з’явілася на вокладцы юбілейнага выдання часопіса «Русская мысль» (Вялікабрытанія) — адзінага нумара, выпушчанага на французскай мове спецыяльна да 125-годдзя.

У 2010 годзе сыграла ў фільме «Брэсцкая крэпасць». Таксама ў 2010 годзе сыграла галоўную ролю ў фільме Касіюса Маціяса «Гэта шчаслівая выпадковасць». У 2011 годзе Ганна знялася ў дэбютнай карціне ірландскага рэжысёра Аляксандры Мак-Гінес «Лотафагі».

У 2012 годзе сыграла галоўную жаночую ролю ў серыяле «Скрасці Бельмандо».[7]

У 2019 годзе Ганна апублікавала свой першы раман «Месяцавы каўчэг». Урывак з кнігі раней быў надрукаваны ў літаратурным альманаху «Из Парижа. Русские страницы». Неўзабаве выйшла другая, аўтабіяграфічная, кніга «Майкінг-оф: Праўдзівыя хронікі»

Фільмаграфія

Бібліяграфія

Дыскаграфія

Міні-альбомы

Сінглы

Зноскі

  1. Татьяна Шахнович Анна Бондарева: «Перед съемками с Джорджем Клуни для меня провели мастер-класс по общению со звездой»(нявызн.). Камсамольская праўда (8 кастрычніка 2009).
  2. Минск и Лондон связала красота(нявызн.). Агульнанацыянальнае тэлебачанне (16 ліпеня 2011).
  3. Анна Бондарева-актриса в рекламе МТС
  4. Rebecca Camber, Barbara Davies Married Reading University fine art professor, 55, LOSES his four-year fight to save his job after tryst with a student half his age - as it’s revealed wife he cheated on is a model, 37, who starred in luxury sunglasses advert with George Clooney(нявызн.). Daily Mail (22 чэрвеня 2018).
  5. Jon Rogers Professor loses fight for job after ‘cheating with student on model wife who starred in advert with George Clooney’(нявызн.). The Sun (23 чэрвеня 2018).
  6. Meilleur Rock Russe A Paris
  7. Юлия Гордиенко Актриса Анна Бондарева: Минск с его количеством девушек на каблуках напоминает курортный городок(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (10 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 16 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Фотамадэлі Беларусі
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Фотамадэлі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта