wd wp Пошук:

Гамарбія

Гамарбія[3], Хама́рбія[4] (Hammārbya) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—20 см. Карэнішча ніткападобнае, клубень яйкападобны, які прылягае да асновы. Лісце сабрана ў ніжняй частцы сцябла, эліптычнае, з уздуццем у пазусе верхняга ліста. Суквецце — шматкветкавая гронка. Кветкі жаўтлява-зялёныя. Цвіце ў ліпеніжніўні. Плод — каробачка. Расце на сфагнавых балотах, заліўных лугах.

Арэал

Распаўсюджана ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Па-за тэрыторыі Расіі сустракаецца ў Еўропе, Японіі, Паўночнай Амерыцы.

Ахоўны статус

З’яўляецца рэдкім відам. Занесена ў Чырвоныя кнігі шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Асноўнымі прычынамі вымірання з’яўляюцца разбурэнне месцаў пражывання віду.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Эпідэндравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта