wd wp Пошук:

Галадок аднагадовы

Галадо́к аднагадовы[3], Галадок[4], Муравец[5][6] (Scleranthus annuus) — від кветкавых раслін з роду Галадок (Scleranthus) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Распаўсюджанне

Родным арэалам віду з’яўляецца ўмераная і субтрапічная зона Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі. Аднак від з’яўляецца інвазійным і цяпер інтрадуцыраваны ва ўсім свеце. Гэта досыць распаўсюджанае пустазелле, расце на палях, пералогах, у агародах, на пустках і аддае перавагу лёгкім грунтам.

Апісанне

Дробныя, пратэандрычныя, несамастойныя, зеленаватыя кветкі на вельмі кароткіх кветаножках сабраны ў складаныя плеяхазіі з дыхазій і манахазій. Чашачка зрослалістая, званочкавая, пры продзе цвярдзеючая, з 10 тупымі рабрынкамі і 5 вострымі, трохкутнымі, па краі перапончатымі нязрослымі верхавінамі чашалісцікаў, якія спачатку тырчаць уверх, пазней адхілены ў бок. Сценка чашачкі, на верхавіне трубкі з унутранага боку моцна патоўшчаная. Пялёсткі часам абартаваныя. Фертыльных тычынак 1—2, рэдка па 5, тычынкавыя ніткі кароткія, шылападобныя; пылавікі дробныя, круглявыя. У 5—9 рэдукаваных стэрыльных тычынак пылавікі неразвітыя, часам іх няма. Песцік з яйцападобнай завяззю і двума стылодыямі.

Цвіце з мая да восені. Насенны зачатак адзін, вялікі, запаўняе амаль усю паражніну завязі. Плод — лізікарпны арэшак, пагружаны ў чашачку. Насенне гладкае, лінзападобнае, на доўгай насеннай ножцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Макрыцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі