wd wp Пошук:

Галадок

Галадо́к[3][4] (Scleranthus) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы шматлікія, прамастойныя, прыўзнятыя і распасцёртыя, даўжынёй да 20 см. Лісце простае, супраціўнае, вузкалінейнае (накшталт шчацінак), без прылісткаў. Кветкі дробныя, без пялёсткаў, у густых паўпарасоніках. Плод — аднанасенная каробачка.

Пашырэнне і экалогія

Род налічвае 10[4] (7[5]) відаў. Расліны роду пашыраныя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы і Аўстраліі. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках, лугах, пустках, каля дарог. Пустазелле на палях.

Некаторыя віды — лекавыя расліны.

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  5. Дивала — род Scleranthus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Макрыцавыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак