wd wp Пошук:

Гадынь

Гады́нь — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Рэчыца, на захад ад вёскі Капань.

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 3,62 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 7,35 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м. Правы бераг возера нізкі, забалочаны. На возеры 2 астравы. У паўночнай частцы злучаецца з возерам Крывы Гіраў, на поўдні выцякае ручай у раку Дняпро.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара