wd wp Пошук:

Віцезслаў Незвал

Ві́цезслаў Не́звал (чэшск.: Vítězslav Nezval; 26 мая 1900, в. Біскаўпкі, Аўстра-Венгрыя — 6 красавіка 1958, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму, лідар сюррэалізму, народны пісьменнік (1953). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951, 1953.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскаўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 года сям’я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 года наведвае гімназію ў Тршэбічы, якую заканчвае ў 1919 годзе.

Падчас Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін семестр наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўніверсітэту, потым перавёўся на філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта, які таксама не скончыў.

У 1922 годзе ўступіў у мастацка-літаратурную суполку «Дэветсіл» (разам з Карэлам Тайге). Па часе стаў палітычным ініцыятарам чэшскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславакіі. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасля прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Друкаваўся ў чэшскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах «Дэветсілу» удзельнічаў у фарміраванні паэтызму.

Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Незвалаў светапогляд. Падчас вандровак знаёміўся з вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Анры Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусціў.

Пасля Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасць гэтага перыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізме.

Памёр Незвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.

Творчасць

Дэбютаваў кнігай рамантычна-сімвалісцкіх вершаў «Мост» (чэшск.: Most; 1922). У аналагічнай манеры напісаны вершы зборнікаў «Пантаміма» (чэшск.: Pantomima; 1924), «Маленькі сад руж» (1926), «Надпісы на магілах» (чэшск.: Nápisy na hroby; 1927), паэмы «Дзівосны чараўнік» (чэшск.: Podivuhodný kouzelník; 1922), «Акрабат» (чэшск.: Akrobat; 1927), «Эдысан» (чэшск.: Edison; 1928). Супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту скіраваны паэма «Сігнал часу» (чэшск.: Signál času; 1931), вершы зборнікаў «Пяць пальцаў» (чэшск.: Pět prstů; 1932), «Зваротны білет» (1933), п’еса «Каханкі з кіёска» (1932). Сюррэалістычныя ўплывы выявіліся ў кніжным эсэ «Сучасныя паэтычныя кірункі» (1937), зборніках сацыяльнай паэзіі «Прага з пальцамі дажджу» (1936), «Маці Надзея» (1938), «Пяць мінут за горадам» (1939). Антыфаш. пафас у сатыр, паэме «Прусакі» (1939), ліра-эпічнай хроніцы «Гістарычнае палатно» (1939). У зборніках паэзіі «Вялікія куранты» (1949), «Спеў міру» (1950), «З роднага краю» (1951), «Крылы» (1952), «Васількі і гарады» (1955) гуманіст, матывы, высокая паэтычная тэхніка спалучаюцца з рытарычнасцю і лозунгавасцю. Аўтар п’ес у вершах, кіна- і радыёсцэнарыяў і інш. Пераклаў асобныя творы А. Рэмбо, Г. Гейнэ, П. Элюара, А. Пушкіна і інш.

Творы

Літаратурныя пачаткі

Паэтызм

Сюррэалізм

Адначасна з сюррэалістычнымі творамі Незвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псеўданімамі:

Каля 1937 года Незвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасцей.

Сацрэалізм

Проза

Большую частку прозы выдаў у 20-30-х гадах. Паглыбленне ў тэмы падсвядомасці і сну.

Драматургія

Іншае

Выдаў энцыклапедыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых прац: пра творчасць Іржы Волькера, Карэла Чапека, Іозефа Чапека, Яраслава Врхліцкага, Петра Безруча і інш. Пераклаў некалькі прац Анры Брэтона.

Пераклады

На беларускую мову зборнік «Васількі і гарады» пераклаў X. Жычка, паасобныя вершы — Л. Баршчэўскі, В. Вітка, А. Вялюгін, П. Макаль, В. Матэвушаў, С. Панізнік, П. Прыходзька, С. Шушкевіч.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vitezslav Nezval // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Незвал Витезслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхіі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Драматургі Чэхіі
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвамараўскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Паэты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Народныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Чэшскамоўныя паэты
Катэгорыя·Драматургі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Сюррэалісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта