У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калеснікаў.
Віталь Міхайлавіч Калеснікаў (1922—1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Віталь Калеснікаў нарадзіўся 15 жніўня 1922 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць). Вучыўся ў Рагачоўскім педагагічным інстытуце. У лютым 1941 года Калеснікаў быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў камандаваў узводам 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі(руск.) бел. 61-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
28 верасня 1943 года Калеснікаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе ракі ён падняў сваіх байцоў у штыкавую атаку. У тых баях Калеснікаў асабіста знішчыў некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2].
Пасля заканчэння вайны Калеснікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе ён скончыў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба(руск.) бел.. Раптоўна памер 25 студзеня 1964 года, пахаваны ў Рагачове[1].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
У гонар Калеснікава названая вуліца, школа і ўсталяваны абеліск у Рагачове[1].