wd wp Пошук:

Віталь Мікалаевіч Булыга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булыга. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980, Магілёў) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2008).

Кар’ера

Клубная

У 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе — за барысаўскі БАТЭ. З 2002 года гуляў у чэмпіянаце Расіі за клубы Прэм’ер-лігі і Першай лігі. У расійскай Прэм’ер-лізе ўсяго правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў.

У жніўні 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у расійскі клуб «Газавік» з Арэнбурга, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расіі (другі дывізіён чэмпіянату Расіі). У канцы ліпеня 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[4], стаў адным з лідараў бабруйскай каманды.

У сакавіку 2013 года пасля дзесяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Дняпро». Стаў капітанам каманды, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да верасня, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы з «Гарадзеяй». У студзені 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны[5].

У сезоне 2014 заставаўся без клуба, у якасці аматара выступаў у клубе «Хімвалакно» ў чэмпіянаце Магілёва[6]. У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[7].

У ліпені 2015 года стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама». 24 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў «Дынама»[9].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[10]. Стаў капітанам бабруйскага клуба, у 14 матчах чэмпіянату забіў 6 галоў. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну»[11].

У ліпені 2017 года згуляў за «Тамбоў» у таварыскім матчы супраць «Крумкачоў», аднак пасля гэтага пацвердзіў сваё завяршэнне кар’еры[12]. Увосень 2017 года разам з іншым футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі Дзянісам Коўбам адкрыў дзіцячую школу ў Мінску[13], а ў студзені 2018 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Дынама»[14]. У красавіку 2018 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам дынамаўцаў[15]. У якасці спартыўнага дырэктара займаўся селекцыяй, у пачатку 2019 года падбіраў ігракоў, займаўся пошукамі новага галоўнага трэнера, якім у выніку стаў Раман Піліпчук. У чэрвені 2019 года пакінуў «Дынама»[16].

Міжнародная

У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. у 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі — правёў 37 гульняў, забіў 8 галоў.

У 2008 годзе змяніў грамадзянства з беларускага на расійскае, аднак па-ранейшаму меў права гуляць за зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Vital Bulyga // FBref.com
  2. VITALI BULYGA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Vitali Bulyga // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Футбол. Виталий Булыга подписал контракт с “Белшиной”
  5. Виталий Булыга покинул “Днепр”
  6. Бывалый Булыга. Всегда говорю правду в глаза, отчего потом и страдаю
  7. Виталий Булыга подписал контракт с “Сахалином”
  8. Виталий Булыга подписал контракт с минским “Динамо”
  9. Булыга покинул минское “Динамо”
  10. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  11. Карамушка, Рожок и Булыга покинули “Белшину”
  12. Футбол. Виталий Булыга: просмотр в “Тамбове”? Я закончил с футболом
  13. Футбол. Виталий Булыга и Денис Ковба открыли детскую школу. И получили поздравления от Виталия Кутузова
  14. Омельянчук вошел в тренерский штаб минского “Динамо”, Булыга занял пост начальника команды
  15. Виталий Булыга - новый спортивный директор минского “Динамо”
  16. Минское “Динамо” объявило о расставании с Булыгой

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Жамчужына Сочы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сахалін
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
Катэгорыя·Ігракі ФК Уралан Эліста
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Салют Белгарад
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург