Вірус мазаікі жоўтай фасолі[2] (англ.: Bean yellow mosaic virus, BYMV) — патагенны вірус мазаікі раслін[3] роду Potyvirus сямейства Potyviridae. Перадаецца рознымі відамі тлі і пры непасрэдным фізічным кантакце[4].
Пра мазаічную хваробу, як мяркуюць, выкліканую вірусам жоўтай мазаікі фасолі, упершыню паведамлялася ў пачатку 1900-х гадоў, у сувязі з паражэннем гароху (Pisum sativum) на паўночным усходзе ЗША[5]. У цяперашні час лічыцца, што вірус распаўсюджаны па ўсім свеце[6].
У дадатак да гароху гэты вірус заражае многія іншыя бабовыя культуры, у тым ліку фасолю звычайную (Phaseolus vulgaris)[7], арахіс культурны (Arachis hypogaea)[8], сою культурную (Glycine max)[9], бобу (Vicia faba), некалькі відаў канюшыны (Trifolium) (канюшыну ружовую (Trifolium hybridum), Trifolium vesiculosum, канюшыну мяса-чырвоную (Trifolium incarnatum), канюшыну лугавую (Trifolium pratense), канюшыну паўзучую (Trifolium repens), Trifolium subterraneum), люцэрну (Medicago sativa), віку пасяўную (Vicia sativa), лубін жоўты (Lupinus luteus)[10], белую акацыю (Robinia pseudoacacia), Trigonella foenum-graecum і Crotalaria sightbilis.
Вядома таксама, што заражае некалькі небабовых раслін, у тым ліку віды родаў Canna, Fressia і гладыёлус (Gladiolus), мак снатворны (Papaver somniferum) і Eustoma russellianum.
Сімптомамі ў гэтых раслін з’яўляюцца мазаіка, мальфармацыя і плямістасць лісця[11]. Гэты вірус вырабляе два віды вірусных уключэнняў, ламінаваныя агрэгаты і ядзернае ўключэнне[3].