wd wp Пошук:

Гладыёлус

Гладыёлус[3] (Gladiolus) — род кветкавых сямейства Касачовыя (Iridaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, вышыня 25—220 см. Лісце лінейна-мечападобнае, зялёнае або блакітна-зялёнае. Суквецце — колас, аднабаковы або двухбаковы. Кветка варонкападобная, з шасцю неаднолькавымі долямі калякветніка, разнастайнай афарбоўкі (белай, жоўтай, аранжавай, вогненна-чырвонай, бэзавай і фіялетава-сіняй).

Арэал

Вядома каля 200 відаў гладыёлуса, якія растуць у Паўднёвай і Паўночнай Афрыцы, Еўропе і Азіі.

Значэнне і выкарыстанне

У дэкаратыўным кветкаводстве распаўсюджаныя сарты гладыёлуса гібрыднага (Gladiolus hybridus), якія адрозніваюцца працягласцю цвіцення, буйнымі памерамі суквеццяў (да 1 м) і кветак (да 14 см у дыяметры), разнастайнасцю іх афарбоўкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Зрэзачныя культуры
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Касачовыя
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Клумбавыя расліны