Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны[3] (Vicia sativa) — аднагадовая травяністая расліна роду гарошак сямейства бабовых.
Гарошак пасяўны, віка, віка сеўная[4], выка[5], выка сеўная[6][7].
Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце парнаперыстае, кветкі сядзячыя, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.
Культывуецца з XVIII ст. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас.