wd wp Пошук:

Вільгельм II Галандскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вільгельм II.

Вілем (Вільгельм) II (нідэрл.: Willem II, ням.: Wilhelm II, люты 1228 — 28 студзеня 1256, Хогвуд, Нідэрланды) — граф Галандыі і Зеландыі з 1234 года, анты-кароль Германіі (пад імем Вільгельм) з 3 кастрычніка 1247 года. Сын графа Галандыі Фларыса IV і Мацільды Брабанцкай.

Біяграфія

Вілем II на карціне 1654 года.

13 ліпеня 1234 года бацька Вілема, Фларыс IV, быў забіты на турніры ў Карбі(фр.) бел.. Вілему было ўсяго 6 гадоў, таму для кіравання графствамі Галандыя і Зеландыя быў прызначаны апякун, якім стаў малодшы брат Фларыса, Вілем, які кіраваў графствамі да сваёй смерці ў 1238 годзе. У 1238 — 1239 гадах рэгентам быў іншы дзядзька Вілема II, Атон (пазней ён стаў біскупам Утрэхта).

Абранне антыкаралём

Пасля смерці антыкараля Германіі Генрыха Распэ ў 1247 годзе частка германскай знаці, незадаволеная палітыкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена, вырашыла абраць новага антыкараля. Выбар паў на Вілема II Галандскага, які 3 кастрычніка 1247 года быў абраны ў Ворынгене каралём пры садзейнічанні дзядзькі, герцага Брабанта Генрыха II і архібіскупамі Кёльна, Майнца і Трыра. 8 лістапада Вілем быў прызнаны каралём Папам Рымскім Інакенціем IV. Пасля пяцімесяцовай аблогі ён узяў Ахен, дзе і быў каранаваны 1 лістапада 1248 года архібіскупам Кёльна Конрадам фон Гохштадэнам.

Але рэальную ўладу Вілем спачатку меў толькі ў Рэйнландзе. Для павелічэння ўплыву Вілему прыйшлося весці вайну з каралём Германіі Конрадам IV. Пасля таго, як Вілем разбіў Конрада ў бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе, той быў вымушаны бегчы ў Італію. Акрамя таго, дадатковую падтрымку знаці Вілем атрымаў дзякуючы шлюбу з дачкой герцага Атона I Браўншвайгскага.

У ліпені 1252 года каля Франкфурта адбыўся з’езд знаці, на якім было абвешчана пра пазбаўленне Гогенштаўфенаў усіх ленаў у Германіі. Гэтыя ўладанні былі раздадзены прыхільнікам Вілема, акрамя таго той дараваў шэраг палёгак знаці і гарадам. У выніку Вілем фактычна перадаў уладу над Германіяй знаці, якая неўзабаве зусім перастала лічыцца з ім. Аднак Вілем не звяртаў на гэту ўвагу, заняты войнамі ў сваіх асабістых уладаннях.

У сваіх радавых уладаннях Вілем змагаўся з Фландрыяй за кантроль над Зеландыяй. У ліпені 1253 года ён разбіў фландрскую армію ў Весткапеле, а праз год заключыў з графіняй Маргарытай Фландрскай перамір’е. Яго антыфландрская палітыка пагоршыла адносіны з Францыяй.

З 1254 года Вілем вёў паспяховыя войны супраць заходніх фрызаў. Але падчас аднаго з паходаў 28 студзеня 1256 года каля Хогвуда пры спробе перасекчы змёрзлае возера Вілем страціў каня, які праваліўся пад лёд, і быў забіты фрызамі, якія схавалі цела. Толькі праз 26 гадоў, у 1282 годзе, сын і спадчыннік Вілема, Фларыс V, адшукаў цела, якое ён пахаваў у Мідэлбургу.

Шлюб і дзеці

Друк Вільгельма II Галандскага.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Графы галандскія
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Памерлі ў 1256 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Герульфінгаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1228 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы