wd wp Пошук:

Віктар Якаўлевіч Гапановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гапановіч. Віктар Якаўлевіч Гапано́віч[1] (15 красавіка 1921 — 12 жніўня 2009) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1921 года ў вёсцы Сераднякі (Сярэднікі[1]) Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1940 годзе скончыў Магілёўскі медыцынскі тэхнікум, працаваў фельчарам у абласной паліклініцы ў Магілёве[2].

З 1940 года ў Чырвонай Арміі. У 1940—1941 гадах — фельчар стралковага батальёна Прыбалтыйскай ваеннай акругі[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны старшы фельчар, камандзір санітарнага ўзвода стралковага батальёна, фельчар упраўлення палявога эвакуацыйнага пункта. У 1942 годзе быў цяжка паранены.

У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім (аспірант, дацэнт кафедры). У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1970 годзе — доктарскую. Адначасова з працай у інстытуце, 1972—1990 гадах — галоўны отарыналарынголаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973—1989 гадах — загадчык кафедрай вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута, з 1989 года — прафесар кафедры[2].

Памёр 12 жніўня 2009 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].

Навуковая дзейнасць

В. Я. Гапановічу належаць навуковыя працы па біялагічных і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. Распрацаваў і ўкараніў у практыку методыку атрымання аўтагенных фібрынных плёнак (біялагічны прэпарат крыві) і іх выкарыстання ў якасці стымулятара працэсу рэгенерацыі пасля хірургічных аперацый[3]. Прымаў удзел у распрацоўцы фантомаў-трэнажораў для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.

Вучонаму належаць каля 190 навуковых прац[2]. Аўтар двух вынаходніцтваў і 76 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Падрыхтаваў трох кандыдатаў медыцынскіх навук[2].

Сярод апублікаванага:

Грамадская дзейнасць

Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні II і III з’ездаў отарыналарынголагаў Беларусі, двух навуковых канферэнцый[2]. Удзельнік арганізацыі Усесаюзнага пленума отарыналарынголагаў у 1978 годзе[2]. У 1972—1990 гадах — старшыня праўлення Беларускага навуковага медыцынскага таварыства отарыналарынголагаў. Быў членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства отарыналарынголагаў, членам рэдакцыйных саветаў часопісаў «Вестник оториноларингологии», «Журнал ушных, носовых и горловых болезней», старшынёй Рэспубліканскай праблемнай камісіі па отарыналарынгалогіі[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Гапанович Виктор Яковлевич (руск.)  // Сайт ДУА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Виктор Яковлевич Гапанович — человек большой души // Наследие слуцкого края (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Отарыналарынголагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Отарыналарынголагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі