wd wp Пошук:

Віктар Алегавіч Катоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Катоўскі. Віктар Алегавіч Катоўскі (нар. 9 мая 1990) — бас-гітарыст гурта TerraKod. Палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны за каментары па справе Зельцэра[1].

Біяграфія

Удзельнік гурта TerraKod. Разам з гуртом удзельнічаў у розных фэстах Беларусі і замежжа: Свята Сонца, Men-s Fest, Rockowisko Hajnówka; граў канцэрты разам з Gods Tower, TT-34, Jinjer[ru], Sciana, Re1ikt, Zolki Band і іншымі гуртамі.

Палітычны пераслед 2020—2022

Пасля забойства ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску 28 верасня 2021 супрацоўнікамі КДБ IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, падчас якога таксама загінуў супрацоўнік КДБ Федасюк, Следчым камітэтам Беларусі былі распачаты крымінальныя справы на падставе ацэначных каментароў у інтэрнэце наконт гэтага здарэння і асобы Федасюка. Ужо 6 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў, што маецца 136 падазраванных па гэтай справе, усе яны нібыта былі затрыманы[2]. Сярод затрыманых быў таксама Віктар Катоўскі, паведамленне пра яго затрыманне з’явілася 30 верасня[3], пазней стала вядома, што Віктар праходзіць па крымінальнай справе адразу па тром артыкулам Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), пасля затрымання знаходзіўся спачатку ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў брэсцкі СІЗА-7.

6 кастрычніка 2021 шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, прызналі палітвязнямі 73 чалавека з ліку тых, хто быў затрыманы і абвінавачаны па «справе Зельцэра», Віктар Катоўскі таксама быў прызнаны палітычным зняволенным. Праваабаронцы адзначалі, што «затрыманыя па гэтай справе знаходзяцца ў неналежных умовах, іх працэсуальныя правы, у тым ліку права на абарону, паўсюдна парушаюцца», у заяве таксама была чарговы раз выказана пазіцыя праваабаронцаў наконт неабходнасці дэкрыміналізацыі адказнасці па дыфамацыйных артыкулах, а таксама падкрэслена селектыўнае і дыскрымінацыйнае ўжыванне крымінальнай адказнасці да крытыкаў прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў[4].

Прысуд па крымінальнай справе Віктара Катоўскага быў вынесены 14 красавіка 2022 у Брэсцкім абласным судзе. Па сукупнасці трох артыкулаў за тры допісы Катоўскага суддзя Мікалай Грыгаровіч па запыце пракурора Пакалы пастанавіў пакараць музыку пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), менавіта столькі, колькі запрасіла абвінавачанне на папярэднім пасяджэнні 12 красавіка[5].

Зноскі

  1. ВІКТАР КАТОЎСКІ (бел.)
  2. СК: За каментары пра забітага супрацоўніка КДБ затрыманыя 136 чалавек (бел.)
  3. Задержан бас-гитарист TerraKod (руск.)
  4. Заява аб прызнанні 73 чалавек, затрыманых па «справе Зельцэра», палітзняволенымі (бел.)
  5. Тры гады калоніі і 100 базавых штрафу прысудзілі бас-гітарысту гурта TerraKod Віктару Катоўскаму (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы