wd wp Пошук:

Gods Tower

«Gods Tower» — беларускі англамоўны метал-гурт з Гомеля, заснаваны ў 1989 годзе.

Гісторыя

Пачатак творчасці

Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Уракавым і вакалістам Леслі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 года гурт працаваў над сваім стылем і часта мяняў удзельнікаў і назву. Летам 1992 года канчаткова зацвердзіўся склад гурту: Аляксандр Уракаў (гітара), Леслі Найф (спеў), Юрый Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны). Гурт насіў назву «Chemical Warfare» і граў у стылі дэз/трэш-метал. У жніўні быў запісаны дэбютны дэма-альбом «Demolition Tape(бел. (тар.)) бел.».

Gods Tower

У канцы 1992 года гурт змяніў назву на «Gods Tower» і стыль творчасці на пэган готык дум метал. Летам 1993 года гурт выдае другі дэма-альбом «The Eerie». Дзякуючы гэтаму альбому, гурт падпісвае кантракт з маскоўскім выдавецтвам «Final Holocaust Records» на запіс двух альбомаў і самотніка. У верасні на студыі «TEF studio» гурт запісвае дзве песні для самотніка «Beyond Praying», але з-за краху студыі ён так і не з’явіўся.

У 1994 годзе ў гурце з’явіўся другі гітарыст — Аляксандр Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песню «Beyond Praying», а ўвосень выдае дэма «Canticles». Пасля гэтага гурт упершыню выступае за мяжой. Gods Tower выступае ў Чэхіі разам з гуртамі «Purgatory», «Desultory», «Samael» і «Cannibal Corpse».

У маі 1995 года ў гурце з’явіўся клавішнік Дзмітрый Аўчыннікаў, а летам з гурту быў звольнены Аляксандр Эрыстаў. У верасні была зроблена прома-касета «The Turns». Пазней, Gods Tower падпісвае кантракт з фірмай “MetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 года гурт удзельнічае ў фестывалі ля Нямецкага горада Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як «In Flames», «Primordial», «Behemoth», «Crystal Age» і інш.

У 1995 годзе гурт запісаў альбом «The Turns». У маі-чэрвені 1996 года Gods Tower перазапісвае гэты альбом на маскоўскай студыі «Aria», а праз год перазапісвае там жа і альбом «The Eerie».

У канцы 1997 года Gods Tower выдаў відэа-касету «Twilight Lives 94-97», на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачання, а таксама кліп «Beyond Praying».

У пачатку 1998 на студыі «MetalAgen» былі выдадзены кампакт-дыскі і касеты з альбомамі «The Turns» і «The Eerie». Таксама, былі запісаны кліпы на песні «The Eerie» і «An Eye For An Eye». Пазней, на працягу двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсёй тэрыторыі СНД разам з такімі гуртамі, як «Paradise Lost», «Forgive-Me-Not», «Vicious Crusade», «N.R.M.», «Evthanazia» і інш. Паводле апытання чытачоў часопіса «Легіён», Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім метал-гуртам. У канцы 1999 года на нямецкай студыі «Sturmesflugel» была выдадзены зборнік лепшых песень Gods Tower. У жніўні 2000 года гурт удзельнічаў у вялікім еўрапейскім фестывалі «Pepsi Sziget» у Будапешце.

Распад гурту

Пасля вяртання з Венгрыі, па асабістых прычынах гурт пакідаюць Дзмітрый Аўчыннікаў і Юрый Сівец. Замест іх у гурт прыходзяць Валерый Навасельцаў і Сяргей Сяргейчыкаў. Гурт прымае ўдзел у канцэртах у Рызе і Вільнюсе, а пасля выступае з канцэртамі па СНД. У гэты час гурт запісвае некалькі новых песень, якія ўваходзяць на міні-альбом «Abandon All Hope».

16 ліпеня 2002 года Gods Tower распадаецца з-за алкагалізму Аляксандра Уракава, гітарыста і кампазітара гурту[1]. 14 снежня 2003 Аляксандр Уракаў памёр[2].

Экс-Gods Tower

Пасля распаду гурту, некаторыя яго ўдзельнікі заснавалі свае праекты, ці перайшлі ў іншыя гурты.

Дзмітрый Аўчыннікаў (з 2003) і Юрый Сіўцоў (з 2001) іграюць у гурце «Rasta».

Лэслі Найф заснаваў праект «The Regent», якім быў выдадзены толькі адзін дэма-альбом «This». Пазней Наважылаў выступаў вакалістам у гуртах «Dragonflame», «Stormhold» і «Chemical Warfare».

Уладзіслаў Сальцэвіч перайшоў у гурт «Misanthrope Count Mercyful».

Аднаўленне

У маі 2010 года гурт абвясціў пра сваё аднаўленне ў «залатым складзе»[3]. Новым удзельнікам стаў Зміцер Лазарэнка[4]. Пасля пачатку рэпетыцый гурт запісаў відэазварот да прыхільнікаў[5] і запланаваў першы канцэрт у адноўленым складзе на 1 ліпеня 2010 года ў Гомелі.

Удзельнікі

Былыя ўдзельнікі

Дыскаграфія

Альбомы

Складанкі

Кліпы

Іншае

Літаратура

Зноскі

  1. Заява аб распадзе гурту Архівавана 16 студзеня 2008. (руск.)
  2. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). “Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года” (in ru). Музыкальная газета (4). http://www.nestor.minsk.by/mg/2004/04/mg40401.html. Retrieved on 2020-09-11.
  3. Легендарныя Gods Tower вяртаюцца на сцэну: «Выступім ужо гэтым летам!» // Generation.by, 14 мая 2010 г.
  4. Gods Tower у «Залы славы беларускага года» Архівавана 28 жніўня 2011. // «Тузін Гітоў», 03 чэрвеня 2010 г.
  5. Адноўлены Gods Tower запісаў відэа-зварот да прыхільнікаў // Generation.by, 22 мая 2010 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Дум-метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе