wd wp Пошук:

Вікенцій Горскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горскі. Вікенцій (Вінцэнт) Мельхіёравіч Горскі (1848 — пасля 1901) — літоўскі грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1848 годзе[1]. Прадстаўнік шляхецкага роду Горскіх.

У 18671873 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1]. Пасля заканчэнні курса быў прылічаны да Тэхніка-будаўнічага камітэта і ў хуткім часе прызначаны тэмруцкім гарадскім архітэктарам, а ў 1874 выйшаў у адстаўку[1].

У 18851901 гадах працаваў экспертам па нерухомасці ў Віленскім зямельным банку(літ.) бел.. Займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. У Вільні па яго праектах пабудавана каля 70 прыватных і грамадскіх будынкаў.

Праекты

Віленскі зямельны банк(літ.) бел. у Вільнюсе
Сядзібны дом у маёнтку Тарнова

У Вільнюсе

Іншае

Спраектаваў сядзібны дом у маёнтку Тарнова, цяпер у Лідскім раёне.

Памяць

У гонар заслуг архітэктара перад Вільнюсам сталічны гарадскі савет у 2014 годзе вырашыў назваць іменем В. Горскага вуліцу ў спальным раёне Пашылайчай(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 87
  2. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 59(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў