wd wp Пошук:

Вуліца Ліейіклас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Людвісарская вуліца. Вуліца Ліейі́клас[1](традыцыйная беларуская назва — Людвіса́рская ву́ліца[2]; літ.: Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Віленскую з Універсітэцкай і гістарычным Палацавай плошчай (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касцёл Святога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (руск.: Преображенская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Святога Ігната, з левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касцёлам размяшчаецца сквер імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзідэнцкі сквер.

Будынкі

Палац Радзівілаў

Няцотны бок

Цотны бок

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
  4. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта