wd wp Пошук:

Вуліца Арклю

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Конская вуліца. Вуліца Арклю[1] (традыцыйная беларуская назва — Ко́нская ву́ліца[2]; літ.: Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае рог вуліц Вялікай і Нямецкай і Ратушная плошча з вуліцамі Усіх Святых і Базыльянскай.

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасцей вылучаўся касцёл Святога Язэпа Рамесніка, зруйнаваны расійскімі ўладамі.

Гісторыя

У другой палове XIX ст. улады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1884—1898 гадах у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы менеджменту. У верасні 2010 года тут адбылося адкрыццё памятнай шыльды ў гонар Ф. Багушэвіча, на якой прысутнічала беларуская дэлегацыя на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам[3].

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатра мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзіць вуліца Кармеліцкая, з левага — вуліца Гетманская і завулак Гасціны.

Будынкі

Палац Агінскіх

Няцотны бок

Цотны бок

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 17 лістапада 2016., TUT.BY, 24 лютага 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе