wd wp Пошук:

Вуліца Бярнардзіну

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бернардзінская вуліца. Вуліца Бярнардзі́ну[1] (традыцыйная беларуская назва — Бернардзі́нская ву́ліца[2] (літ.: Bernardinų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую з вуліцай Святога Мікалая.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кляштарныя комплексы бернардзінцаў з касцёлам Святых Францішка і Бернарда і бернардзінак з касцёлам Святога Міхаіла Арханёла, касцёл Святой Ганны і палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя

Вуліца пачала забудоўвацца ў XVI ст. Яна праходзіла паўночнай мяжой Рускага Горада.

Музей Адама Міцкевіча

У XIX ст. улады Расійскай імперыі аддзялілі сярэднюю частку вуліцы, што ішла ад бернардзінскіх кляштараў да моста ў Зарэчча, і назвалі яе Аляксандраўскай (руск.: улица Александровская). Пазней гэту частку з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі ў Сувораўскую (руск.: улица Суворовская), у часы міжваеннай Польскай Рэспублікі — у вуліцу Святой Ганны, цяпер яна носіць імя Майроніса. Рэшту вуліцы расійскія ўлады пераназвалі ў Замкавы завулак, за польскім часам зноў Бернардзінская вуліца (частка завулка ў Зарэччы — Млынавая вуліца), за савецкім — Замкавы завулак. Менавіта гэтай рэшце (без часткі ў Зарэччы) у наш час вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 240 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Палац Лапацінскіх

Вузкая і выгнутая забрукаваная вуліца пачынаецца ад аркі, якая злучае кутнія камяніцы на Замкавай вуліцы і вядзе да ансамблю бернардзінскіх кляштараў. З левага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.

Будынкі

Няцотны бок

Цотны бок

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 3 красавіка 2016., TUT.BY, 10 сакавіка 2011.
  4. Лашкевіч К. 5 музеяў Вільні, якія варта наведаць беларусу Архівавана 29 ліпеня 2017., TUT.BY, 3 жніўня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта